Сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Сіучыкавым. | Печать |
6 день - Архив мероприятий
21.03.2019 05:34

У рамках Года малой радзімы, вучні чацвёртых класаў гімназіі сустрэліся ў шосты школьны дзень з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Сіучыкавым. Адбылося знаёмства з новай дзіцячай кнігай аўтара - “Багоўка”. Якая пабачыла свет у выдавецтве Мастацкая літаратура“ у 2018 годзе. Уладзімір Мікалаевіч пазнаёміў дзетак са сваёй літаратурнай дзейнасцю і быў прыемна ўражаны тым, што вучні прачыталі на памяць яго вершы “Багоўка“, “Адзіная”, “Будзь беларусам”, “Балельшчык”. Нечаканым сюрпрызам для удзельнікаў мерапрыемства стаў падарунак ад пісьменніка - баскетбольны мячык, які ён падараваў гімназіі. Напрыканцы сустрэчы вучні змаглі набыць кнігі з аўтографам Уладзіміра Сіўчыкава.

IMG 20190318 081559