Паэтычная энцыклапедыя Уладзіміра Ліпскага | Печать |
6 день - Архив мероприятий
02.12.2019 05:47

25лістапада ў бібліятэцы гімназіі адбылася прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага - "Мая Беларусь", якая выйшла ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” і прызнача для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэта кніга - своеасаблівы падручнік па гісторыі нашай краіны, толькі напісаны жывой мовай, зразумелай і дзецям, і дарослым!Удалыя малюнкі мастака-графіка Віталя Дударэнкі робяць выданне годным парункавым варыянтам. За 45 хвілін урока цяжка было расказаць і паказаць усё тое, што змешчана ў гэтым цудоўным выданні. Выкарыстоўваючывідэапрэзентацыю, бібліятэкары Т.Бардзілоўская і Л.Захарэвіч, прадставілі самыя яскравыя роздумы аўтара аб нашай краіне, аб яе гісторыі і дні сённяшнім, аб людзях і падзеях, што праслаўляюць і прадстаўляюць Беларусь у свеце. Некаторыя ўрыўкі з аповяда-споведзі, прачыталі вучні 4 “Б”класа, якія былі запрошаны на мерапрыемства, а выкарыстанне геаграфічнай карты Беларусі садзейнічала пошуку разам з дзецьмі таго ці іншага гістарычнага факту, альбо помніка, змешчанага ў кнізе. Літаратурная вандроўка па кніжцы “Мая Беларусь” будзе доўжыцца амаль увесь снежань, запрашаем усіх жадаючых!

IMG 1148 новый размерIMG 1150 новый размер

IMG 1167 новый размер