“Малюнак пад кніжнай вокладкай” | Печать |
6 день - Архив мероприятий
28.01.2020 06:59

Днямі ў актавай зале гімназіі адбылася сустрэча з Вольгай Паўлючэнка, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Беларускага Саюза журналістаў, творчай асобай і аўтарам зборніка артыкулаў ”Малюнак пад кніжнай вокладкай”. У выданні, пад адной вокладкай, сабраны інтэрв,ю Вольгі Міхайлаўны як з выбітнымі асобамі з ліку сучасных беларускіх мастакоў-ілюстратараў, кніжных графікаў, так і з тымі, хто робіць першыя крокі ў гэтым напрамку. І сапраўды, мастака-ілюстратара ў поўнай меры можна назваць суаўтарам любога выдання, бо перадаць змест кнігі, думкі пісьменніка, роздумы герояў твора, можа толькі чалавек творчы, неардынарны, які умее апрацаваць ілюстрацыю, знайсці ёй належнае месца у тэксце. Трыццаць шэсць лёсаў, трыццаць шэсць аповядаў аб жыцці і творчасці, кожны непадобны да папярэдняга. Сярод тых, чые прозвішчы найбольш вядомы, можна назваць А.Аракчэеву,А.Кашкурэвіча,В.Славука, П.Татарнікава, нашага зямляка А.Кулажэнку, А.Лось, У.Пашчасцьева.

 IMG 20200124 121914 новый размерIMG 20200124 125126 новый размерIMG 20200124 125535 новый размер

Кніга прадстаўляе вялікі інтарэс для мастацтвазнаўцаў, для кіраўнікоў дзіцячага чытання, настаўнікаў, для усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры і працуе над павышэннем свайго кругагляду.

На сустрэчу былі запрошаны вучні 6-9 класаў і настаўнікі, якія мелі унікальную магчымасць паглядзець буктрэйлер па кніжцы, паслухаць лірычныя вершы В.Паўлючэнка і цудоўныя песні, пакладзеныя на словы яе вершаў, а таксама набыць кнігу аўтара з аўтографам.