О, матчына мова,маленства вясна | Печать |
6 день - Архив мероприятий
23.02.2020 11:50

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, 21 лютага, ў актавай зале гімназіі адбыўся чытацкі марафон “Родная мова. Кропка. Беларуская”. Мерапрыемства падрыхтавана сумеснымі намаганнямі бібліятэкараў Т.Бардзілоўскай, Л.Захарэвіч і настаўніка-беларусаведа Цатуравай А.Л. Удзельнікі і гледачы – вучні 8”А і 8 “Б” класаў. Аудыторыя ўмоўна была падзелена на дзве каманды: ”Ветразі” і “Хвалі”, а сам марафон складаўся з чатырох этапаў, на кожным з якіх вучні прадэманстравалі добрае веданне беларускай літаратурнай мовы, узгадвалі разам з вядучымі і настаўнікам прозвішчы знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, паслухалі ў запісу галасы Р.Барадуліна, У.Караткевіча, П.Броўкі, Н.Мацяш. Парадавала пранікнёнае чытанне вучнямі ўрыўкаў з твораў У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і І.Навуменкі “Сямнадцатай вясной”. Апошні этап марафона - “Тэатральная зала” даў магчымасць удзельнікам свята праявіць свае акцёрскія здольнасці. Вельмі ўдала васьмікласнікі Паўлавец Яўгенія, Залескі Іван, Асінская Дар’я,Філонава Люба і Вячэрская Дар’я інсцэніравалі ўрыўкі з твораў пісьменнікаў - юбіляраў А.Дударава “Палачанка" і А.Макаёнка "Лявоніха на арбіце". Пакуль юныя артысты рыхтаваліся да выступлення, да ўвагі прысутных была прапанавана відэпрэзентацыя “10 цікавых фактаў пра мову”. Марафон прайшоў на высокім эмацыянальным узроўні, вельмі хочацца, каб роднай мове мы прысвячалі не толькі дні і тыдні, але часцей ўжывалі яе ў штодзённых зносінах, бо мова жыве, пакуль на ёй размаўляюць.

Свята Дня роднай мовы, абвешчанае 20 гадоў таму на 30-й сесіі ЮНЭСКА, якраз і накіравана на захаванне моўнай разнастайнасці!

IMG-2eee64b2a1e5741e35cd3f4020e9d71d-VIMG-bbec8f68da009b96e2436dc99e76309c-VIMG-d376c29950188216749e41ca49bbd5cc-VIMG-e4fd3b610d8a5df360b43f212dbcb77f-V

Людміла Захарэвіч, бібліятэкар ДУА “Гімназія №3 г.Барысава”