Віртуальнае падарожжа да 135- годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа | Печать |
Новости - Лента новостей
15.11.2017 10:32

“Дзе нараджаюцца паэты? Часцей за ўсё не ў гарадскіх камяніцах, а ў вясковых хатах, на ціхіх хутарах, у леснічоўках, бліжэй да прыроды. Пад калыханне збажыны, пад музыку рачных і азёрных хваль, пад таямнічы пошум лесу….”. Менавіта гэтыя радкі сталі лейтматывам мерапрыемства, якое падрыхтавана бібліятэкай гімназіі да юбілею беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. На працягу тыдня вучні 5-ых, 7-ых, 8-ых, 9-ых класаў, разам з бібліятэкарамі Т.Бардзілоўскай і Л.Захарэвіч і настаўнікамі гімназіі здзейснілі віртуальнае падарожжа па коласаўскіх і купалаўскіх мясцінах, узгадалі творчасць Песняроў,  а таксама разгадалі крыжаванку і адказалі на пытанні віктарыны.

kolasss001kolasss002

Вартым дапаўненнем стала знаёмства вучняў з кнігай У.Ліпскага “Янкаў вянок” і кнігай М.Маляўкі “Коласаў абярэг”. Гэтыя творы сучасныя беларускія аўтары прысвяцілі пісьменнікам-юбілярам і адаптавалі іх для чытання дзецям і падлеткам. Падчас сустрэчы  з дзецьмі, бібліятэкарам была агучана думка аб тым, што, каб не страціць літаратурную спадчыну, кожнаму з нас патрэбна як мага часцей звяртацца да творчасці знакамітых беларускіх пісьменнікаў, бо па словах выдатнага беларускага паэта Віктара Шніпа “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет і па якіх свет бачыць нас”.