Сустрэча з «Бусем», што жыве на Беларусі | Печать |
Новости - Лента новостей
03.04.2018 06:27

 На  вяснавых канікулах да вучняў 2”Г” і 2 “Д” класаў гімназіі (кл.кіраўнікі Гайдукевіч В.Д. і Мароз С.Б.)  завітаў  герой беларускага дзіцячага часопіса “Буся” - буслік Буся. Ды не адзін, а разам з  Грошыкам, ў суправаджэнні Радмілы Казлякевіч, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю рэдакцыі часопісаў “Вясёлка” і “Буся”.

IMG 5104 новый размерIMG 5122 новый размер

IMG 5123 новый размерIMG 5131 новый размер

У гульнявой форме Радміла Аляксандраўна паведаміла дзецям гісторыю ўзнікнення часопісаў “Вясёлка ” і “Буся”, расказала аб тых, хто стварае для юных чытачоў гэтыя цудоўныя часопісы. Далей Радміла Казлякевіч пазнаёміла дзяцей і настаўнікаў з выданнямі, якія выходзяць у межах унікальнай кніжнай серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка». Дапамагалі ёй – героі часопіса «Вясёлка»: Вася Вясёлкін, ролю якога выканаў другакласнік  Савелій Ігнатовіч і лялькі, буслік Буся і Грошык. Яны праводзілі з дзецьмі вясёлыя гульні з прызамі. Сустрэча суправаджалася змястоўнай слайд-прэзентацыяй і  паказам урыўкаў з беларускамоўных мультфільмаў, якія вучаць дабрыні і ўзаемадапамозе. Падчас сустрэчы у зале панаваў добры настрой, смех і, нават, гульня ў асацыяцыі, калі дзеці ўяўлялі сябе: то парасонам, то дожджыкам, то ветрыкам. Гадзіна сустрэчы праляцела вельмі хутка, усе жадаючыя набылі для сябе асобныя нумары часопіса “Вяселка”, кніжкі с серыі “Бібліятэка часопіса “Вяселка” і мелі магчымасць сфатаграфавацца на памяць