6 школьный день
“Белавежская пушча - лясная казка “: віртуальнае падарожжа | | Печать | |
6 день - Архив мероприятий |
26.12.2019 20:28 |
Напрыканцы другой вучэбнай чвэрці, у рамках Году малой радзімы, вучні чацвёртых класаў ДУА “Гімназія №3 г.Барысава” разам з школьнымі бібліятэкарамі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу. Мерапрыемства было прымеркавана да 610-годдзя з дня заснавання пушчы і 80-годдзя з Дня аб’яўлення яе Дзяржаўным запаведнікам. Адгадаўшы загадкі вядучага пра лес і, заплюшчыўшы на хвілінку вочы, дзеці трапілі хоць і віртуальна, ў пушчанскія лясы. А дапамаглі нам у гэтай справе відэаролік аб пушчы і відэапрэзентацыя па кнізе Т.Жукоўскай "Сем цудаў Белавежскай пушчы". Вельмі ўважліва вучні слухалі легенду "Зямля сілы” і з вялікім задавальненнем пагарталі шыкоўнае выданне - фотоальбом "Земля силы. Беловежская пуща", які з’яўляецца энцыклапедыяй знакамітага запаведніка. Напярэдадні калядных святаў, калі адбываюцца часам цуды, удзельнікам мерапрыемства пашчасціла сустрэцца ў хмуры снежаньскі дзень з усімі колерамі нябеснай вяселкі, якія сустрэліся ім на адной з палянак Белавежы. Спектакль-казку беларускай казачніцы Алены Масла "Няхай ззяе Вясёлка!" падрыхтавалі для сваіх аднакласнікаў вучні 4”А”, 4”Б” і 4 “Д” класаў гімназіі. Прыемна, што на свята ў бібліятэкку завіталі матулі і бабулі юных артыстаў). Да мерапрыемства ў бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Белавежская пушча - лясная казка”. Людміла Захарэвіч, бібліятэкар ДУА “Гімназія №3г.Барысава” |