6 школьный день
Цікавыя сустрэчы у бібліятэцы | | Печать | |
6 день - Архив мероприятий |
14.03.2020 19:33 |
12 сакавіка госцем нашай гімназіі стаў часопіс “Бярозка”. Дарэчы у 2019 годзе часопіс адзначыў сваё 95-годдзе. Прадстаўлялі адзінае беларускамоўнае выданне для падлеткаў, галоўны рэдактар Кацярына Каплун і намеснік галоўнага рэдактара Святлана Курганава. Госці распавялі пра адметнаці часопіса,зрабілі акцэнт на тое, што часопіс змяніў вектар свайго развіцця, ён адпавядае сучасным патрабаванням, чым зараз і прываблівае сваіх юных чытачоў. Сустрэча адбывалася у фармаце дыялога . Вучні 8А і 7В класаў з цікавасцю слухалі і абменьваліся інфармацыяй з гасцямі. Задавалі пытанні дзяліліся сваімі разважаннямі тым больш, што малады каллектыў часопіса на адной “хвалі” са сваімі чытачамі. |