Таленты жывуць побач | | Печать | |
Новости - Лента новостей |
26.02.2015 08:17 |
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, наша гiмназiя прымала гасцей. На творчую сустрэчу з вучнямі была запрошана пісьменніца — член гарадскога паэтычнага аб’яднання “Натхненне” — Лёля Багдановіч. Гімназісты мелі магчымасць паслухаць вершы, казкі і нават песні ў выкананні знакамітай госці. У вершах гучала, звінела рознымі матывамі наша мілагучная шчырая родная мова. Сустрэча пакінула шмат уражанняў як у вучняў, так і ў настаўнікаў.
|