Дзень роднай мовы | Печать |
Школа - Ассоциированная школа ЮНЕСКО
29.11.2014 09:19

belmova21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта таму ДУА “Гімназія №3 г. Барысава” , якая з’яўляецца кандыдатам ў асацыіраваныя члены міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА, адзначала гэтае свята.
Гэты дзень абвешчаны ЮНЭСКА 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці яго выступіў Бангладэш. Прычынай з’явиўся той факт, што 21 лютага 1975 года, адстойваючы свае правы вучыцца на роднай мове, там загінулі 5 студэнтаў.
Беларуская мова – адна з больш як шасці тысяч моў у нашым вяліким свеце. Але, на жаль, вялікая колькасць гэтых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. И,каб захаваць іх, каб хоць адзін раз у год загаварыць на роднай мове, каб паслухаць яе и зноў да яе звярнуцца, ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Днём роднай мовы.

На жаль, наша родная беларуская мова сёння не такая распаўсюджаная, як гэта было раней. Мала хто сёння размаўляе на роднай мове у звычайным жыцці. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай так, як и руская. Але большасць насельніцтва размаўляе на беларускай мове толькі тады, калі гэта неабходна – на працы, у школе, на ўроках. І вельмі шкада, таму што яна надзвычай прыгожая, пявучая, прыемная на слых.
Наша родная мова не павінна прымкнуць да ліку тых моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Няўжо ш нашы бацькі, дзяды и прадзеды дарэмна змагаліся, каб яе прызналі як роўную сярод іншых моў свету?! Не бываць таму! Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю и росквіту. Мы ніколи не забудзем нашу мову і 21 лютага штогод будзем адзначаць Дзень роднай мовы.

belmova2
Выказванні славутых беларусаў аб роднай мове:

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Францішак Багушэвіч: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім памерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі!"

УладзімірКараткевіч: "Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой - не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі".

Якуб Колас: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю".

Алесь Гарун: "Дык шануй, беларус, сваю мову, - гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця- народы!"

Максім Танк: "З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова".


У рамках гэтага свята было праведзена шмат мерапрыемстваў:
1. Інфармацыйная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў…” сярод 5-11 класаў.
2. Конкурс “Бацькоўская спадчына” сярод 6 класаў.
3. Выстава “Маё любімае беларускае слова” сярод 5-7 класаў.
4. Тэматычная хвілінка “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. З гісторыі свята” сярод 5-11 класаў.
5. Вусны часопіс “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку” сярод 6 класаў.
6. “Свята роднай мовы” сярод 5 класаў.
7. Конкурс знаўцаў беларускага фальклору “ Скарбы роднага краю” сярод 5 класаў.
8. Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Буландай Верай Аляксандраўнай сярод 9-11 класаў.
9. Конкурс чытальнікаў “ Мова!.. Ты свецішся словам кожным!” сярод 8-11 класаў.
10. Панарама адкрытых урокаў беларускай мовы і літаратуры.